Вернікі Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, святкуюць Божае Нараджэнне |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
06.01.2014 23:28 |
7 студзеня вернікі Цэркваў, якія жывуць паводле юліянскага календара, святкуюць Божае Нараджэнне. Ражджаство адзначаюць у тым ліку праваслаўныя вернікі Беларусі.
Раней, 4 студзеня, у Мінск прыбыў новы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, якога прызначыў Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы, адначасова задаволіўшы прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб адыходзе на пенсію. На Божае Нараджэнне Патрыяршы Экзарх Павел узначальвае ў Мінску святочныя набажэнствы.
З надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння павіншаваў вернікаў Цэркваў, якія святкуюць яе паводле юліянскага календара, Папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 6 студзеня. “Няхай спакой, які Бог падарыў чалавецтву праз нараджэнне Езуса, уцелаўлёнага Слова, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў, а таксама прынясе суцяшэнне хрысціянскім супольнасцям, якія перажываюць выпрабаванні”, - пажадаў Пантыфік. (AG)
|