Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусы прынялі ўдзел у Х Еўрапейскай сустрэчы рэдэмптарысцкай моладзі
Грамадства
20.08.2013 16:15
У дзясятай Еўрапейскай сустрэчы рэдэмптарысцкай моладзі, якая праходзіла з 7 па 12 жніўня ў італьянскім горадзе Сан-Сператэ, прыняло ўдзел каля 600 чалавек з 17-ці правінцый Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля па ўсёй Еўропе, сярод якіх і дзесяць беларусаў.
 
Міжнародная сустрэча рэдэмптарысцкай моладзі праводзіцца кожныя тры гады. Кожны раз моладзь мае магчымасць адкрыць для сябе культурнае і духоўнае багацце людзей з розных краёў. Хлопцы і дзяўчаты з усёй Еўропы дзеляцца сваім сведчаннем ад кантакту з Богам, разам прабываюць на малітве, знаёмяцца з традыцыямі іншых краін. Дэвізам сёлетняй юбілейнай сустрэчы сталі словы «Be live! Believe! Be love!». 

Прадстаўнікі кожнай групы мелі 10 хвілін на тое, каб распавесці са сцэны пра краіны, з якіх яны прыехалі, а таксама пра жыццё моладзі і Касцёла. Беларускія ўдзельнікі прадставілі пастаноўку аб змаганнях добрага і злога ў сэрцы маладога чалавека.
 
 
 
У пастаноўцы дабро ў выніку перамагло зло, а гледачы надоўга запомняць брэйк-данс у выканнні айца Антона Нікалаева CSsR!
 
Канешне, 10 хвілін вельмі мала, каб упоўні распавесці пра Беларусь, пра нашых людзей, пра нашу веру. Але на з’ездзе было шмат іншых магчымасцяў для сведчання. Гэта і супольныя малітвы, і праца ў групах, і майстар-класы, падрыхтаваныя моладзю з розных краін, і асабістыя размовы. Карацей кажучы, гэта былі цудоўныя, вельмі насычаныя дні. Варта падзякаваць айцу Антону, арганізатару паездкі і нашаму духоўнаму бацьку, за запрашэнне да ўдзелу, клопаты і нястомную падтрымку.
 
Пасля вяртання на Бацькаўшчыну мінула ўжо некалькі дзён: валізкі распакаваныя, аватаркі ў сацыяльных сетках абноўленыя, магніты прычэпленыя на лядоўні.  Мінаюць дні, уражанні становяцца не такімі яскравымі, а з думак не выходзіць урывак з Евангелля, прачытаны на развітальнай Імшы ў Сан-Сператэ: «З кожнага, каму дадзена шмат, і спагнана будзе шмат; і каму даручана шмат, ад таго больш і запатрабуюць» (Лк 12,48).
 
Адна з беларусак, якая разам з намі ўдзельнічала ў паездцы, неяк сказала: «Мая галоўная праблема — гэта няздольнасць стрымліваць свае пачуцці, асабліва адмоўныя. І не проста стрымліваць, а не пераносіць на іншых людзей. Усё, чаго я хацела ад паездкі, — гэта навучыцца пакоры і ўнутранаму супакою. Спадзяюся, што выканала гэтае заданне прынамсі часткова. Маю надзею, што плёны ад вандроўкі заўважыла не толькі я, але і мае блізкія».
 
Сонечная Сардзінія дала нам каштоўны досвед веры. «Be live! Believe! Be love!» Зараз надышоў час зрабіць гэтыя словы сваім жыццёвым дэвізам і навучыць яму іншых.
 

Ганна Ліцкевіч
 
 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Грамадства

01.02 14:45Пад Кобрынам пройдзе II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы
20.10 15:26«Мой сябар Джэйсан»: прэм’ера монаспектакля на тэму інклюзіі прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
13.04 16:51Віртуальны музей кляштара картузіянцаў прэзентуюць у Бярозе
04.04 12:59«Адзіны спосаб выказаць любоў да мяне — судакрануцца падушачкамі пальцаў»: прэм’ера спектакля на тэму аўтызму прайшла ў Мінску
24.03 13:11Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы
22.03 18:12Інклюзіўны фестываль творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця» прайшоў у Мінску
11.03 10:23Бясплатная паслуга дзённага дагляду пажылых людзей з’явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці
10.03 18:04У Мінску прайшла канферэнцыя на тэму смяротнага пакарання
18.12 21:36Місія «Чыстае сэрца» перад Божым Нараджэннем парадавала хлопчыкаў з Крывіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча
13.08 16:25У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў