Любоў у сэрцы: у Браславе прайшлі рэкалекцыі для дзяцей і моладзі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
09.08.2013 21:06 |
«Мяне здзівіла тое, з якім жаданнем дзеці ішлі на Імшу, — узгадвае Агата Бараноўская. — Нават часам спрачаліся за права ўдзельнічаць у працэсіі з дарамі. Яны адкрывалі для сябе па-новаму Імшу. Мы, разам з маёй сяброўкай (таксама мастачкай) Марыяй Ствол з Лынтупаў, вучылі дзяцей маляваць, жыць у супольнасці. Святары арганізавалі для іх цікавыя эксурсіі па браслаўскім краі. Разам з дзецьмі мы зрабілі калаж і падарылі яго святарам». Заняткі для моладзі, якая прымала ўдзел у рэкалекцыях, былі накіраваны на непасрэдную падрыхтоўку да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі, які будзе ўдзелены Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Адметна тое, што моладзь сама рыхтавала для сябе свята: рабілі дэкрацыі, вучыліся чытаць чытанні і не баяцца публікі. Людміла Бурлевіч |
Фотарэпартаж |