Напярэдадні Дня пажылога чалавека «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правёў свята для пажылых людзей |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.10.2013 17:21 |
Думка пра старасць здаецца нам далёкай і нават немагчымай. Але гады пралятаюць, і ў нейкі момант чалавек пачынае разумець, што ён папаўняе шэрагі бабуль і дзядуляў. У літаратуры часта сустракаем прыгожы выраз для назвы старасці — «восень жыцця». Як жа выглядае гэтая восень у людзей вакол нас? Больш шчаслівымі адчуваюць сябе тыя дзядулі і бабулі, якія жывуць сярод любімых дзяцей і ўнукаў, што могуць штодзённа служыць парадамі і пасільнай дапамогай. Але не варта забываць тых пажылых людзей, якія засталіся без увагі блізкіх і родных. І адной з асноўных формаў дзейнасці «Caritas» з’яўляецца аказанне дапамогі састарэлым людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Cвяткаванне Дня пажылога чалавека —вельмі важная падзея. Яно дапамагае нам падтрымаць пажылых людзей, падзякаваць ім, паказаць, што яны нам вельмі дарагія і мы цэнім іх за тое, што яны зрабілі для маладога пакалення, і тое, што яны робяць для нас цяпер. Аліна Сарокіна |
Фотарэпартаж |