Ахвяраў вайны ўспаміналі ў малітве ў Ходараўцы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
11.11.2013 15:50 |
7 лістапада, у актаву ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, ва ўрочышчы Ходараўка (тэрыторыя парафіі Імя Марыі ў Параф’янаве) прайшла святая Імша, падчас якой успаміналі нявінных ахвяраў Другой сусветнай вайны. 27–29 чэрвеня 1944 г. там былі расстраляны фашыстамі і закапаны ў зямлю мірныя жыхары навакольных вёсак і з імі 200 ваеннапалонных, італьянскіх салдат.
Усяго ў тыя дні ў Ходараўцы загінулі каля 800 чалавек.
Хоць з пары ваеннага ліхалецця прайшло шмат гадоў, чалавечая памяць захавала гэтую трагедыю, якая ўвекавечана ў помніку, крыжы, памятным знаку і кветках, пасаджаных на брацкіх магілах. Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, з 1 па 8 лістапада. 2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў.
(AG)
|
Фотарэпартаж |