У Вiцебскай дыяцэзii новы дыякан: Аляксей Ляшко атрымаў пасвячэнне ў Iталii |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.12.2013 15:26 |
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi, у катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. П'ячэнца (Італія) біскуп Джанні Амброзіо ўдзяліў дыяканскае пасвячэнне 7 навучэнцам Каледжыо Альбэроні – Вышэйшай духоўнай семінарыі дыяцэзіі П'ячэнца-Боббіо, сярод якіх быў таксама Аляксей Ляшко з Віцебскай дыяцэзіі. Дыякан Аляксей нарадзіўся 21 верасня 1980 г. у Віцебску. Пасля заканчэння сярэдняй школы скончыў юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 годзе паступіў ў Каледжыо Альбэроні. |
Фотарэпартаж |