У Віцебску ў Трэці Дамініканскі Ордэн прыняты чатыры навіцыі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
11.12.2013 11:19 |
7 снежня ў віцебскай парафіі Св. Барбары ў Трэці Дамініканскі Ордэн былі прыняты чатыры навіцыі: с. Калюмба OPs (Вікторыя Навасад), с. Агнешка OPs (Кацярына Ягела), с. Ружа OPs (Ірына Кузняцова), с. Дыяна OPs (Марыя Шыцікава). Для ўсіх членаў Фратэрні імя Святой Тройцы гэта значная падзея, бо з кожным годам супольнасць расце і дае плён: пашырэнне і ажыццяўленне Божага слова ў штодзённым жыцці свецкага чалавека. Трэці Ордэн св. Дамініка ў Беларусі ўжо налічвае 4 браты і 16 сясцёр, у тым ліку 1 брата і 6 сясцёр, якія склалі вечныя абяцанні жыць паводле Рэгулы, згодна з харызматам Ордэну Свецкіх. Навіцыі склалі прысягі на рукі намесніцы настаяцельніцы с. Маргарыце OPs і айцу асістэнту Раману Шульцу, у прысутнасці магістра навіцыяту брата Дамініка OРs. |
Фотарэпартаж |