Аплатковая сустрэча адбылася ў Віцебску |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
16.12.2013 11:48 |
15 снежня ў культурна-рэлігійным цэнтры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася аплатковая сустрэча. У ёй прыняў удзел біскуп намінат Алег Буткевіч.
На сустрэчу прыбылі не толькі каталіцкія вернікі, але і праваслаўныя. На пачатку ўсіх гасцей прывітаў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марэк Пэндзіх, які выказаў найлепшыя пажаданні ў перыяд падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.
Са словамі прывітання і віншавання выступіў біскуп намінат Алег Буткевіч.
Пробашч віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адам Дынак расказаў пра тое, што такое аплатка, і пра традыцыю дзялення ёю.
Сустрэчу ўпрыгожыў спевам хор “Hasanna” з парафіі Св. Барбары. У зале панавала святочная атмасфера, гучалі песні, музыка, вершы. Удзельнікі змаглі пачуць і старажытныя спевы ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі пад кіраўніцтвам Святланы Шыдлоўскай. Самыя маленькія госці прадставілі сцэнку пра Нараджэнне Хрыста, тым самым рыхтуючы прысутных да блізкай урачыстасці Божага Нараджэння.
Вольга Шыдлоўская
|
Фотарэпартаж |