Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп намінат Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу пастэрку ў віцебскай катэдры
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.12.2013 23:56

“Радуйцеся! Сапраўдны супакой зышоў да нас з неба. Сённяшняя ноч, якая збірае нас каля грота Пана, ёсць адной той з выключных начэй у гісторыі, якой цяжка знайсці нешта падобнае. У гэтую цемру, у гэтую ноч, напоўненую грахом, уваходзіць Бог, прыняўшы аблічча чалавека. І для нас, якія збіраемся тут, гэта азначае вялікую радасць, вялікую надзею, і нашая прысутнасць - гэта знак таго, што мы прымаем Яго, Ён для нас не абыякавы”, - гэтымі словамі біскуп намінат Алег Буткевіч распачаў святую Імшу 24 снежня ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага.

Ва ўрачыстай працэсіі ў касцёл была ўнесена фігурка нованароджанага Езуса, якую біскуп намінат паклаў у яслі і благаславіў іх.

Гамілію біскуп намінат пачаў з падзякі Пану Богу “за гэты гонар, які я маю - упершыню служу ў гэтым касцёле ўрачыстасць Божага Нараджэння”. “Сённяшняя ноч - гэта не толькі ўспамін таго, што адбылося дзве тысячы гадоў таму. Мы прыходзім ушанаваць нараджэнне Езуса Хрыста рэчаісна. Мы хочам убачыць, наблізіцца, дакрануцца да Хрыста. І гэта той момант, які набліжае нас да Хрыста - гэта нашая прысутнасць. Пастушкам быў дадзены знак, і яны пабеглі да нованарожданага Езуса. Так і мы прыходзім убачыць гэты знак, бо ў жыцці Бог даў нам сваіх анёлаў, - заўважыў біскуп намінат. - Не заўсёды гэта былі істоты з белымі крыламі  - для кагосьці гэта, можа, бабуля ці дзядуля, ці ксёндз пробашч, - гэта анёлы, якіх Бог даслаў нам  у нашым жыцці. Мы тут, бо мы шукаем Бога. Мы тут, бо мы прыйшлі ўбачыць гэты знак, які Бог даў не толькі пастушкам. Гэта знак, які нагадвае нам пра Яго прысутнасць. І той знак  - гэта тое, што адбываецца ў нашых сэрцах, пры гэтым алтары. І гэта не байка ці прыгожы аповед  - гэта рэчаіснасць.  Мы прыходзім не толькі каб убачыць гэты знак, але і адкрыць свае сэрцы на гэты знак. Мы прыходзім сюды, каб Езус сапраўды нарадзіўся ў нашым сэрцы. І мы прыходзім сюды, бо мы хочам гэтага нараджэння. Нас вядзе гэтае глыбокае жаданне быць з Богам, яно ёсць, мы яго шукаем. Мы прыходзім сюды, каб забраць Яго у нашыя дамы”.

“Калі мы сёння тут, гэта азначае, што мы маем простыя сэрцы, - дадаў біскуп намінат. - Паглядзіце, да Езуса не прыйшоў Ірад і не прыйшлі тыя, хто зачыніў дзверы перад Юзафам і Марыяй. Свае дзверы адчыніць перад Езусам было дадзена тым, хто шукаў праўду, як мудрацы, і тым, хто меў простае шчырае сэрца, як пастушкі. І мы паспрабуем, выйшаўшы з гэтага касцёла, прынесці ў свае дамы нованароджанага Хрыста, каб Ён надалей жыў у нашых сем’ях і перамяняў нашае жыцце на найлепшае”.

Напрыканцы Імшы парафіяне катэдральнага касцёла з вялікай радасцю прывіталі біскупа наміната ў галоўнай святыні дыяцэзіі, пажадаўшы яму Божага благаслаўлення, моцы і вытрымкі на нялёгкім шляху ў служэнні Віцебскай дыяцэзіі.

Біскуп намінат выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто ўдзельнічаў у арганізацыі свята, а таксама парафіянам за прысутнасць і малітву, а пасля Імшы падзяліўся аплаткай з прысутнымі, сказаўшы кожнаму цёплыя словы і пажаданні.

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў