Дзеці з парафіі ў Гарадку паказалі калядную п’есу маленькім пацыентам бальніцы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
26.12.2013 22:41 |
У калядны час удзельнікі фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” падрыхтавалі імпрэзу п’есы “Ноэмі шукае шлях да пячоры”. Юныя акцёры з парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Гарадок прывезлі паказаць спектакль маленькім пацыентам Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Рэжысура спектакля вырашана ў стылі народнай батлейкі. Законныя сёстры і маленькія парафіяне імкнуліся перадаць мастацкімі сродкамі абвяшчэнне Радаснай Весткі: “Збаўца нарадзіўся!” Ад імя медыкаў бальніцы намеснік галоўнага ўрача Ірына Юніс падзякавала святару, сёстрам законным і маленькім парафіянам за ўвагу, добразычлівасць і неабыякавасць да сваіх аднагодкаў, якія падчас святаў неспадзявана апынуліся на бальнічным ложку. |
Фотарэпартаж |