Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Юныя парафіяне з Гарадка паказалі п’есу для пацыентаў Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 27.12.2013 13:34 |
|
Кс. Адам Дынак распавёў дзецям пра цуд Божага Нараджэння і падрыхтаваў калядныя прысмакі. Ад імя медыкаў дзіцячага шпіталя намеснік галоўнага ўрача Ірына Юніс падзякавала святару, сёстрам законным і маленькім парафіянам за ўвагу, дабразычлівасць і неабыякавасць да сваіх аднагодкаў, якія падчас святаў неспадзявана апынуліся на шпітальным ложку. тэкст і фота Барбары Сіпайла.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У калядны час удзельнікі фестывалю «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» падрыхтавалі паказ п’есы «Ноэмі шукае шлях да пячоры». Юныя акцёры з парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку прывезлі спектакль, каб паказаць яго маленькім пацыентам Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя.
для друку