Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ІІ Нядзелю пасля Божага Нараджэння ў Лучаі выступіў гурт «Recha»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.01.2014 20:43

5 студзеня, у ІІ Нядзелю пасля Божага Нараджэння, у парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі пасля Імшы вернікі атрымалі калядны падарунак: у чарговы (ужо восьмы) раз у касцёле выступіў гурт "Recha" на чале з Андрусём Такіндангам. Таксама сюрпрызам для вернікаў стала прысутнасць на канцэрце Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

Цеснае супрацоўніцтва лучайскай парафіі і гурта "Recha" пачалося ў 2012 годзе, калі калектыў быў запрошаны на фэст святога Андрэя Баболі. Ужо пасля першага выступлення музыканты заваявалі сімпатыі гледачоў. Песні гурта падабаюцца не толькі моладзі, але і людзям старэйшага ўзросту.

Назва "Recha" не выпадковая. Гурт не прытрымліваецца ніякіх стылістычных межаў, а адлюстроўвае тое, што адбываецца ў сучаснай беларускай музыцы: розныя элементы, рэха і поп-музыкі, і фальклорных матываў, і кабарэ, і аўтарскай песні.

Душа “Recha” – нязменны лідар гурта Андрусь Такінданг, асоба творчая, шматгранная, які ў 30 гадоў праявіў сябе, як мастак, рэстаўратар, музыкант, паэт, кампазітар, тэлевядучы. Сам Андрусь вельмі сціплы, шчыры чалавек. Акардэаніст Віктар Паўлючэня не толькі віртуозна валодае інструментам, але і дорыць непаўторную ўсмешку. Немагчыма ўявіць гурт "Recha" і без гітарыстаў Яўгена Шурмея і Кастуся Лісецкага.

На пачатку выступлення Андрусь Такінданг павіншаваў прысутных з Божым Нараджэннем і Новым годам. У канцэрце прагучалі знаёмыя кампазіцыі, якія даўно палюбіліся лучайцам: "Машына", "Свабодным быць", "Гражына" і іншыя. Лейтматывам свята былі хрысціянскія каштоўнасці: "Не марнуйце час на мітусню! Любіце, кахайце адно аднаго!"

2 лютага ў лучайскім касцёле ўпершыню выступіць выканаўца Алесь Лось. А 2 сакавіка запланаваны канцэрт вядомага беларускага выканаўцы, які ўжо мае ў Лучаі шмат прыхільнікаў.

Лена Колтан-Клімза, AG

 

 

 

 

 

 

Фота Таццяны Смоткінай-Янцэвіч, кс. Мікалая Ліпскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў