У свята Хросту Пана ў віцебскай парафіі выступіў з канцэртам Гарадскі камерны хор |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
13.01.2014 16:06 |
12 студзеня, у свята Хросту Пана, у парафіі Святога Духа ў Віцебску са святочным канцэртам выступіў Гарадскі камерны хор (мастацкі кіраўнік Таццяна Жукава) КСЦ “Віцебск”. У праграме канцэрта прагучалі песні-калядкі “Ціхая ноч”, ”Зямля і неба”, спевы да Маці Божай на беларускай і рускай мовах, калядныя песні на музыку рускіх кампазітараў. Вядомую італьянскую песню “Санта Лючыя” разам з хорам саліравалі студэнты музычна-педагагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: Цінь До і Чэнь Хао (Кітайская Народная Рэспубліка). Людміла Ярмолава
|