Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы біскуп Алег Буткевіч растлумачыў журналістам сімволіку свайго герба
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.01.2014 22:58
Падчас сустрэчы з журналістамі новапасвячаны біскуп Віцебскай дыяцэзіі сказаў, што ўдзячны Богу і Папу Францішку за прызначэнне біскупам, якое сапраўды было як для яго, так і для іншых нечаканасцю. 
 
Біскуп Алег Буткевіч таксама адзначыў, што ў здзяйсненні Божай справы разлічвае на дапамогу святароў, малітвы вернікаў, супрацоўніцтва з уладамі і проста добрымі людзьмі.
 
Падзякаваўшы журналістам за прысутнасць і выкананне сваёй працы, іерарх заўважыў, што “мы ўсе павінны будаваць Божае Валадарства, спаўняючы Яго волю”.
 
Па просьбе журналістаў новы біскуп патлумачыў сэнс свайго герба: 
 
“Калі ўзяць пад увагу маё паходжанне, а паходжу я з Браслава, то тут увогуле не было пытання, што павінна быць на гербе, – абраз Маці Божай Браслаўскай. Праўда, было пытанне аб размяшчэнні герба горада, але хацелася падкрэсліць больш рэлігійнае вымярэнне гэтай сімволікі. Другі момант – Віцебская дыяцэзія. І ў гэтым выпадку не трэба было шмат выдумваць, бо сам герб Віцебскай вобласці мае глыбокае хрысціянскае значэнне – абраз Езуса Хрыста. Злучыўшы іх разам, я думаю, што атрымаўся добры сімвал нашай дыяцэзіі”. 
 
Надпіс жа "Fiat voluntas Tua" падкрэслівае тое, што новы біскуп ва ўсім спадзяецца на волю Бога.
 
 
Акрамя гэтага, новы біскуп падкрэсліў ролю свайго папярэдніка - біскупа Уладзіслава Бліна: “Шчырая яму ўдзячнасць за тое, што я не прыходжу на пустое месца. Бо на Віцебшчыне пабудаваны Касцёл, які мае ўжо 15 гадоў свайго існавання. І гэта яго заслуга, і мая яму ўдзячнасць”.
 
Аксана Ючкавіч
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў