Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013 |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
06.02.2014 11:54 |
Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, у адпаведнасці з якім Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ. У час, калі біскуп Уладзіслаў Блін быў ардынарыем, у дыяцэзіі былі ўзведзены новыя касцёлы: толькі ў Віцебску іх было пабудавана тры. Па стане здароўя першы кіраўнік дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага 2013 г. Папа Бэнэдыкт XVI задаволіў яго прашэнне. Паводле news.vitebsk.cc (AG) |