Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пры віцебскай катэдры адбылася сустрэча «Кожны талент – ад Бога»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.02.2014 16:54

9 лютага ў культурна-рэлігійным цэнтры катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшла сустрэча пад назвай “Кожны талент – ад Бога”. У ёй прынялі ўдзел вернікі чатырох каталіцкіх парафій Віцебска, грэка-католікі, праваслаўныя, якія цікавяцца творчасцю, яго вытокамі, прыродай, хто неабыякавы да твораў прыгожага пісьменства, мастацтва, музыкі, спеваў. У сустрэчы ўдзельнічаў і віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч.

Падчас сустрэчы ўздымаліся пытанні аб тым, што такое талент, адкуль ён бярэцца, як яго развіваць, у чым найперш чэрпаць моц для рэалізацыі ўласных творчых памкненняў. Сваімі меркаваннямі дзяліліся на гэты конт з прысутнымі вядомы мастак і мастацтвазнаўца, прафесар кафедры мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава Вячаслаў Шамшур, паэтка Алена Гінько, празаік Стася Наркевіч. З цікавасцю ўспрыняла аўдыторыя выступленні маладых творцаў: гітарыстаў Ягора Дамініча і Фёдара Свірскага, якіх прадставіла выкладчыца Віцебскага тэхналагічнага каледжа Наталля Аніськовіч, а таксама паэта Рамана Калугіна.

Прыязную атмасферу сустрэчы дапаўнялі адказы гасцей на пытанні, а таксама сумесная гарбата і размовы ў кулуарах.

З прывітальным і заключным словамі звярнуўся да ўдзельнікаў імпрэзы пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адам Дынак.

Біскуп Алег Буткевіч пажадаў прысутным творчага плёну і Божай дапамогі ў развіцці здольнасцяў, дадзеных кожнаму Панам, у справе дабратворнага ўплыву кожнага на фарміраванне як у асобных людзей, так і ў грамадстве паважлівага стаўлення да хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Падобныя сустрэчы плануецца, згодна з планам парафіяльных мерапрыемстваў, праводзіць у культурна-рэлігійным цэнтры штомесяц.

Яўгенія Ізотава

 

 

 

 

 


 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў