Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сусветны дзень хворых у бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша і асвячэнне адной з палат |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
12.02.2014 15:35 |
11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда і ў Сусветны дзень хворых, у капліцы благаслаўлёных глыбоцкіх мучанікаў у раённай бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша. Таксама ў гэты дзень была асвечана адна з палат шпіталя, рамонт якой быў зроблены дзякуючы дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” глыбоцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. На Імшы, дзякуючы легіянерам Марыі, сабраліся медыцынскі персанал і хворыя, якія змаглі самастойна прыйсці. Паводле catholicnews.by (AG) Фота з catholicnews.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.