Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі ў Сусветны дзень хворых сустрэліся з калектывамі медыцынскіх устаноў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
13.02.2014 19:21 |
У Віцебскай дыяцэзіі стала традыцыяй, што ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда прадстаўнікі Касцёла сустракаюцца з калектывамі медыцынскіх устаноў вобласці. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сустрэўся з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесарам Юрыем Дзеркачам.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі развіцця супрацоўніцтва Касцёла і службы аховы здароўя вобласці.
Таксама канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак, які апякуецца пацыентамі абласнога клінічнага шпіталя, меў размову з галоўным урачом А.А. Аладзька і ўрачом трансплантолагам А.А. Пецкалёвым. У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся духоўна-этычны аспект транспланталогіі.
Затым кс. Адам Дынак звярнуўся да калектыву шпіталя з гаміліяй, прысвечанай Сусветнаму дню хворых і пазнаёміў прысутных з тэкстам звароту Святога Айца Францішка на гэты дзень. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 400 медыкаў.
Людміла Ярмолавa, AG Фота Барбары Сіпайла
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.