Айцец Вадзім Мізер цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Друі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.03.2014 10:55 |
9 сакавіка ў Друі адбылася прыміцыйная Імша а. Вадзіма Мізера, марыяніна, які атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Віцебскага Алега Буткевіча дзень таму. Гамілію да сабраных гасцей прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек, які звярнуў увагу на тое, што пакліканне Пятра не адбываецца з заклікам “ты будзеш лавіць рыб”: яго пакліканне адбываецца тады, калі Хрыстус задае пытанне: “Ці любіш ты Мяне?” Па словах святара, пакліканне пачынаецца тады, калі ты паверыш у тое, што ты дзіця Божае. “Святар – гэта той, хто “памёр”. Старога чалавека ўжо няма, ён памёр і дазволіў Богу жыць у сабе”, - адзначыў кс. Аляксандр Жарнасек. Паводле catholicnews.by (AG)
Фота catholicnews.by |