Біскуп Алег Буткевіч прызначыў а. Аляксандра Жарнасека экзарцыстам дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
11.03.2014 11:19 |
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 11 сакавіка прызначыў марыяніна а. Аляксандра Жарнасека з парафіі Св. Юзафа ў Оршы экзарцыстам дыяцэзіі. Да гэтага часу Віцебская дыяцэзія не мела свайго экзарцыста.
Цяпер, як паведамляе catholicnews.by, а. Аляксандр Жарнасек будзе прымаць ахвотных у сваёй парафіі па адрасе: Орша, вуліца Савецкая, 6, тэлефон: (8–02161) 22441.
Экзарцыст – святар, якому біскуп даручыў служэнне малітвай-экзарцызмам. Экзарцызм — малітоўны зварот да Бога з просьбай вызваліць апантаную асобу ад уплыву злога духа.
Айцец Аляксандр Жарнасек родам з Наваполацка, пасля заканчэння школы ўступіў у супольнасць айцоў марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, служыў у парафіях Жодзіна і Мінска. Праводзіць у Оршы сустрэчы “Вінаграднік”, наведвае кожны тыдзень аршанскую турму. (AG)
|