Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Паставах будзе пабудаваны яшчэ адзін касцёл |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
17.03.2014 14:15 |
16 сакавіка падчас Імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч аб'явіў вернікам сваё рашэнне аб арганізацыі новай парафіі ў Паставах і пабудове новага касцёла. Новая святыня, як паведамляе catholicnews.by, будзе мець тытул Езуса Міласэрнага, як і катэдральны касцёл у Віцебску. Гісторыя цяперашняй парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства. У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.