На Звеставанне Пана біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў віцебскай катэдры |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
26.03.2014 10:29 |
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў віцебскім катэдральным касцёле. У гаміліі біскуп адзначыў, што Звеставанне падкрэслівае годнасць чалавечай натуры. Іерарх выказаў шкадаванне, што жыццё чалавека ўсё менш і менш каштуе ў сучасным свеце, аднак, як заўважыў, “цела кожнага з нас нясе ў сабе Боскую годнасць таму, што Бог стаў Целам.” Паводле catholicnews.by (AG) Фота catholicnews.by
|