Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У культурна-рэлігійным цэнтры Віцебска дыскутавалі на тэму:«Кожны талент — ад Бога?»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.04.2014 16:51

Дыскусія на тэму «Кожны талент — ад Бога?» адбылася 13 красавіка ў культурна-рэлігійным цэнтры катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як звычайна, у ёй прынялі ўдзел вернікі не толькі рыма-каталіцкіх парафій, але грэка-католікі і праваслаўныя.

На імпрэзе прысутнічалі шматлікія госці, якія прадставілі свае творчыя працы. Сярод іх старшыня Віцебскай суполкі Саюза беларускіх мастакоў Святлана Баранкоўская, студэнты Віцебскага тэхналагічнага каледжа пад кіраўніцтвам Наталлі Аніськовіч, парафіянка Кацярына Папяленка.

Адзін з момантаў мерапрыемства быў прысвечаны памяці сябры Касцёла — Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. З цікавымі ўспамінамі пра знакамітага земляка выступіў пісьменнік і перакладчык Уладзімір Папковіч. Творы паэта духоўнага зместу, а таксама свае ўласныя ў вянок памяці знакамітага творцы прачыталі Стася Наркевіч, Ірына Саматой, Нэля Зайцава.

Мелі слова прадстаўнікі розных прафесій, якія дзяліліся сваім бачаннем такой няпростай справы, як творчасць. З асаблівай цікавасцю ўспрыняла аўдыторыя развагі на гэтую тэму ўрачоў Анатоля Асіпенкі і Віктара Вараняева.

Музыкай і спевамі цягам вечарыны радавалі прысутных выкладчык музычнай школы Аляксандр Салавян (гітара) і спявачка Вольга Ярохава. Студэнт Андрэй Шчарбіцкі выступіў з адмысловым расповедам пра асаблівасці ўспрымання свету людзьмі мастацтва паводле твора Яна Парандоўскага «Алхімія слова».

Атмасферу сустрэчы-дыскусіі дапоўнілі адказы на пытанні запрошаных асоб і сумесная гарбата. Як заўсёды, надала прадстаўнічасці мерапрыемству прысутнасць на ёй ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі кс. Алега Буткевіча і пробашча парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адама Дынака.

Наступны пункт гадавога плана мерапрыемстваў культурна-рэлігійнага цэнтра — тэматычная экскурсія «Святыні Віцебска», якую мяркуецца правесці ў першай палове мая.

Яўгенія Ізотава

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў