Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Імша Вячэры Пана адбылася ў віцебскай катэдры: "Бог патрабуе слабых чалавечых рук"
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.04.2014 12:34

Увечары 17 красавіка, у Вялікі чацвер, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана, якая распачала Пасхальны Трыдуум. Падчас гэтай Імшы Касцёл успамінае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў два сакрамэнты: Эўхарыстыі і пасвячэння.

У гаміліі біскуп нагадаў, што “ўстанаўленне двух такіх важных сакрамэнтаў - гэта тое, што яднае нас з тым самым момантам: кожная святая Імша, якая складаецца кожны дзень у кожным касцёле, з’яўляецца не чым іншым, як здзяйсненнем той самай таямніцы”.

Кажучы аб устанаўленні Эўхарыстыі, біскуп адзначыў, што для хрысціян падставай веры з’яўляюцца словы самога Езуса Хрыста: “Бярыце і ешце, гэта Цела Маё”.

Іерарх падкрэсліў, што “святарства – вялікі дар Бога, які застаецца таямніцай, нават для таго, хто яго прымае. Чым ёсць пакліканне – гэта таямніца, але таямніца, без якой няма здзяйснення Божага плану збаўлення чалавека. Дзіўна – усемагутны Бог патрабуе слабых чалавечых рук,  каб нас збавіць”.

Біскуп заклікаў прысутных маліцца за святароў, “каб яны былі святымі, каб не былі толькі слугамі,  наймітамі, але пастырамі, адданымі па прыкладу Езуса Хрыста”.

Таксама віцебскі ардынарый звярнуў увагу на тое, што ў дзень устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і пасвячэння ў Евангеллі паводле Яна ўзгадваецца аб тым, што Езус абмывае ногі апосталам. “І гэта таксама знак, - адзначыў біскуп. - Мы патрабуем знакаў. Не столькі нават словаў, бо сёння зашмат гэтых словаў. Сёння чалавек патрабуе знакаў, сведчанняў, якія пераконваюць нас у пэўных справах. І тут не трэба шмат тлумачыць – Езус, прагнучы навучыць чалавека ісці той сапраўднай дарогай, кажа: калі Я, ваш Настаўнік і Пастыр, абмываю вам ногі, і вы павінны рабіць гэта адносна адзін аднаго. Мы гэта ведаем. Але ведаем гэта тэарэтычна. На практыцы выглядае крыху інакш: замест таго, каб мыць адзін аднаму ногі, мы перамываем адзін аднаму косці… І мы ведаем, што так не павінна быць. Таму часам не можам сябе перайначыць, бо не бачым зашмат гэтых знакаў у сваім жыцці. Але знакі, якія пакідае Езус Хрыстус, маюць у сабе вялікую моц, як знак Эўхарыстыі, знак святарства. Думаю, што такую моц можа мець і гэты знак абмывання ног”. Напрыканцы гаміліі біскуп заклікаў прысутных вучыцца вялікай пакоры ў Езуса ў дачыненні да сваіх бліжніх.

Віцебскі ардынарый таксама даў знак і сведчанне для сваёй паствы, здзейсніўшы абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам з парафіі Езуса Міласэрнага, – жэст пакоры, ахвярнага служэння і любові, якой павінны адзначацца вучні Хрыста. Вернікі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ўпершыню былі сведкамі здзяйснення такога абраду, які нагадаў ім аб падзеях двухтысячагадовай даўнасці, калі Езус абмыў ногі сваім вучням.  

Пасля Камуніі біскуп у працэсіі перанёс кансэкраваныя гостыі да цямніцы, што сімвалізуе арышт Езуса, пасля чаго разам са святарамі адараваў Найсвяцейшы Сакрамэнт. Пасля на адарацыі трывалі вернікі парафіі.  

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў