Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Параф'янаўскія католікі ўсталявалі новы крыж |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
19.05.2014 13:32 |
У мястэчку Станцыя Параф’янавa (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) 16 мая каталіцкія вернікі ўсталявалі новы крыж. Ён стаіць на галоўнай вуліцы, на месцы старога, які спарахнеў. Каб прыбраць стары крыж і паставіць новы, працавалі пятнаццаць чалавек. Плануецца падвезці зямлі і пасадзіць вакол кветкі. Святар асвеціць крыж і будзе цэлебраваць пад крыжам Імшу. Летась у вёсках, што належаць да параф’янаўскай парафіі, паставілі некалькі новых крыжоў, бо старыя, якія стаўлялі ў першыя гады незалежнасці, ужо спарахнелі. Ксёндз Раман Мурзіч, параф'янаўскі пробашч, таксама ўзяўся парадкаваць местачковыя і вясковыя могілкі. Новы крыж збіраюцца ставіць у Параф’янаве і праваслаўныя, стары прыбралі некалькі тыдняў таму. Багата дзе ў Гродзенскай вобласці праваслаўныя і католікі ставяць свае крыжы побач, абгароджваюць супольным плотам.
Тэкст і фота Кастуся Шыталя, паводле westki.info |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.