Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча «Хлеб наш штодзённы» адбылася ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.05.2014 16:45

Сустрэча на тэму «Хлеб наш штодзённы» адбылася 18 мая ў культурна-рэлігійным цэнтры катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як заўсёды, у ёй прынялі ўдзел вернікі як рыма-каталіцкіх парафій, так і грэка-католікі і праваслаўныя.

Пачалася імпрэза са слова пробашча парафіі Езуса Міласэрнага кс. Адама Дынака. Святар распавёў пра адносіны да хлеба ў Бібліі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тое, што і ў малітве “Ойча наш” прысутнічае просьба пра хлеб.

Цэнтральнае месца імпрэзы заняло выступленне Алены Калядка, парафіянкі віцебскага касцёла Святога Духа, якая выпякае хлеб па старажытным рэцэпце. “Каб спячы такі хлеб, - распавяла выступоўца, - трэба на 7 дзён паставіць закваску, потым тры дні “расце” цеста (гатуецца такі хлеб без дрожджаў), а затым выпякаюцца хлябы”. Такім чынам, каб атрымаўся бохан хлеба, трэба пачакаць 10 дзён, але і вынік таго варты – духмяны пышны хлеб, як было сказана, не параўнаць з набытым у краме, і змяшчае ён толькі натуральныя складнікі: муку, ваду і соль. Удзельнікі сустрэчы змаглі пакаштаваць самаробны хлеб.

З успамінамі і вершамі выступіла Нэля Зайцава. Атмасферу сустрэчы дапоўнілі адказы запрошанай госці на пытанні і сумесная гарбата.

Наступны пункт гадавога плану мерапрыемстваў культурна-рэлігійнага цэнтра – тэматычная экскурсія “Святыні Віцебска”, якую мяркуецца правесці ў першай палове чэрвеня.

Яўгенія Ізотава

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў