Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршылася міжнародная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» ў Віцебску
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.05.2014 01:31

Другі дзень Х Міжнароднай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”, якая праходзіла ў Віцебску 22-23 мая, пачаўся Імшой у касцёле Святога Духа, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі Віцебскай дыяцэзіі і гасцямі з Апостальскай Сталіцы монсеньёрам Аўгусто Кендзі і монсеньёрам Андрэа Піо Крысціяні.

Адбылося асвячэнне новай капліцы ў памяшканні Абласнога радзільнага дома №1, якое здзейсніў біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі дыяцэзіі і гасцямі з Ватыкана, і хрост дзіцяці, якое нарадзілася там некалькі дзён таму. Дэлегаты канферэнцыі пазнаёміліся з працай медыкаў у гэтай установе, паразмаўлялі з пацыенткамі і іх роднымі. Прадстаўнікі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя адзначылі высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі і шчырыя адносіны медыкаў да жанчын і немаўлят, высокі ўзровень ведаў віцебскіх медыкаў і сучаснае абсталяванне радзільнага дома.

Монсеньёр Аўгусто Кендзі ад імя Папскай рады падзякаваў медыкам за высокую духоўнасць і прафесіяналізм і ўручыў медаль “Добры Самаранін” галоўнаму ўрачу Алене Леановіч і намесніку галоўнага ўрача Людміле Рослік.

У канферэнц-зале аблвыканкама працягнулася выступленне з дакладамі медыкаў з Беларусі, Італіі, Шры-Ланкі і іншых краін. На заканчэнне біскуп Алег Буткевіч благаславіў усіх удзельнікаў канферэнцыі і пажадаў плённай працы дзеля хворых і церпячых.

Напрыканцы працы канферэнцыі яе ўдзельнікі наведалі Віцебскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, сустрэліся з галоўным урачом Аляксандрам Пяткевічам і супрацоўнікамі.

Усе падзеі канферэнцыі неслі асноўную думку: хворыя і церпячыя - гэта вобраз Хрыста ў нашым кожную хвіліну.

Багуслаў Сіпайла

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў