| У Віцебскай Катэдральнай Капітуле новы канонік |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 03.06.2014 11:35 |
|
Катэдральная Капітула з’яўляецца своеасаблівым успаможным органам пры біскупе. Раней капітулы займаліся вырашэннем важным пытанняў і памагалі біскупу радай. Сёння большасць сваіх паўнамоцтваў катэдральныя капітулы згодна з патрабаваннямі Кодэкса Кананічнага Права перадалі святарскім радам і іншым дарадчым органам дыяцэзіі. Таму іх асноўная функцыя цяпер – дапамагаць біскупу супольнай малітвай і спадарожнічаць яму падчас урачыстых набажэнстваў. (AG) |


31 мая біскуп Алег Буткевіч прызначыў пробашча катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Адама Дынака грэміяльным канонікам Віцебскай Катэдральнай Капітулы.
для друку