| Дзеці дзецям: віншаванне ад святара і дзяцей у Віцебскім шпіталі |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 03.06.2014 16:07 |
|
Кс. Адам Дынак на сустрэчы з маленькімі пацыентамі распавёў аб сэнсе цярпення і мужнасці падчас хваробы, пажадаў ім хуткага выздараўлення. Разам са святаром, а таксама арганісткай парафіі Святога Духа ў Віцебску Таццянай Дарафеевай ў шпіталь прыйшлі выхаванцы і настаўнікі Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны падаравалі маленькім пацыентам цудоўны канцэрт: спевы, музычныя творы ў выкананні цымбалістаў, электрааргана і баяна. На развітанне Кс. Адам Дынак пакінуў дзецям спартыўныя прылады для рэабілітацыі і актыўнага адпачынку, а таксама салодкі пачастунак. Барбара Сіпайла
|
| Фотарэпартаж |


2 чэрвеня канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак завітаў да пацыентаў «УЗ Віцебская дзіцячая клінічная бальніца», каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём абароны дзіцяці.
для друку