Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Святога Духа ў Віцебску адзначыла адпустовую ўрачыстасць
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.06.2014 16:27

8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святoга, супольнасць парафіі Святога Духа ў Віцебску адзначыла адпуст. Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці пачалася з навэнны да Духа Святога, якой маліліся парафіяне на працягу дзевяці дзён.

“Няхай сыдзе Дух Твой і пераменіць нашыя сэрцы”, - гэтыя словы малітвы прагучалі з вуснаў пробашча парафіі кс. Адама Квяткоўскага ў дзень урачыстасці. Святкаванне пачалося Акафістам у гонар Духа Святога ў выкананні вернікаў грэка-каталіцкай парафіі ў Віцебску разам з дыяканам Аляксеям Варанко.

Адпустовую ўрачыстасць узначаліў а. Анджэй Юхневіч ОМІ, пробашч парафіі ў Шуміліне. Святар нагадаў у гаміліі словы малітвы св. Яна Паўла ІІ, прамоўленыя ў чэрвені 1979 г., падчас першага візіту Папы ў яшчэ камуністычную тады Польшчу: “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі!” Як адзначыў кс. Анджэй Юхневіч, гэтыя словы “пачалі перамяняць дзяржаўныя сістэмы і навяртаць сэрцы”, “абышлі ўсю краіну і ўвесь свет, і пачаліся перамены”. “Прашу святога Яна Паўла ІІ, каб маліўся за нас. Заклікаю тваю малітву, цябе, які хацеў быць на Беларусі: маліся за наш народ, за нашую краіну, за нас, сабраных тут”, - сказаў святар.  

Айцец Анджэй Юхневіч адзначыў, што “чалавек без душы, без веры з’яўляецца трупам”, прыгадаў нядаўнія атэістычныя часы, калі “па гэтай зямлі хадзілі людзі без веры, без Бога”. “Толькі Дух Святы можа ўваскрашаць. Наша зямля патрабуе Духа Святога, патрабуе ажыўлення, мы, хрысціяне, патрабуем ажыўлення. Наша грамадства патрабуе “ажыўленых” хрысціянаў, бо хрысціяне – гэта душа грамадства”,  - дадаў святар.   

Напрыканцы Імшы кс. Адам Квяткоўскі прадэманстраваў прысутным малюнкі, прысвечаныя Духу Святому, якія выканалі маленькія парафіяне ў межах конкурсу да парафіяльнага фэсту.

Кацярына Лаўрыненка, AG

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў