Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі «Дзіцячай аазы» ў Докшыцах разважалі над сэнсам малітвы «Ойча наш»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.06.2014 15:20

Чарговыя дзіцячыя рэкалекцыі адбыліся ў парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах. Больш за сто чалавек удзельнічала  ў канікулах з Богам. Дзеці з Мінска, Наваполацка, Глыбокага, Бярозаўкі, Маладзечна, Гродна, Слоніма, а ў асноўным з Докшыц, пад  кіраўніцтвам а. Віталія Юркевіча OFMCap і с. Маргарыты Аўгустын, разважалі на тэму малітвы «Ойча наш».

У правядзенні лагера дапамагала моладзь з Докшыц, Маладзечна і Гродна. Маладыя аніматары старанна выконвалі свае абавязкі. Кожны дзень на канферэнцыях удзельнікі разам  з імі паступова разбіралі гэтую малітву, усе просьбы, якія мы ўзносім падчас яе да Айца Нябеснага.

Кульмінацыяй дзіцячай аазы была адарацыя, на якой дзеці прыносілі свае падарункі Богу, дзякуючы Яму за усё тое, што Ён учыніў дзеля іх.

Значнай падзеяй рэкалекцый быў візіт арцыбіскупа на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap, які для дзяцей цэлебраваў святую Імшу. Візіт іерарха ў Докшыцах працягваўся два дні.  Арцыбіскуп на пенсіі прыехаў наведаць гэту парафію менавіта таму, што, калі ён выконваў абавязкі генарала ордэна капуцынаў, у 1993 годзе ён таксама наведваў Докшыцы і ўдзяляў благаслаўленне на пачатак дзейнасці пабудаванага касцёла і кляштара ў гэтай мясцовасці.

Падчас  канікул з Богам дзеці адпачывалі не толькі душой, але і целам. Розныя гульні, конкурсы, танцы — усё праводзілася дзеля таго, каб яны збліжаліся адзін з адным, не адчувалі сябе адкінутымі. Дзяцей вельмі ўразіла паездка ў Маладзечна.

Гэты лагер не толькі мог дапамaгчы дзецям знайсці новых знаёмых і пабавіцца, але і падрасці ў духоўным сэнсе.
 

Вераніка Далжук
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў