Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Оршы асвяцілі вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 30.06.2014 16:07 |
|
Фундамент закладзены, сцены напалову ўзведзены. Наступіў доўгачаканы момант — асвячэнне вуглавога каменя і закладка капсулы. На парафіяльную ўрачыстасць сабраліся святары з Аршанскага дэканату, законныя сёстры, парафіяне і госці, якія прыйшлі раздзяліць радасць з нагоды такой значнай падзеі. Напрыканцы святой Імшы, кс. Валерый Орсік зачытаў «Акт аб будаўніцтве новай святыні», пасля чаго біскуп Алег Буткевіч разам з усімі прысутнымі святарамі падпісаў гэты дакумент. На заканчэнне адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія накіравалася да сцен новай святыні, дзе Віцебскі Ардынарый разам з пробашчам парафіі заклалі капсулу ў новую Божую святыню.
Паводле catholicnews.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


28 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы адбыліся тры значныя падзеі для яшчэ маладой парафіі: першая — візіт біскупа Алега Буткевіча як Пастыра Віцебскай дыяцэзіі, другая — удзяленне сакрамэнту Канфірмацыі і асвячэнне вуглавога каменя пад новую святыню.
для друку