Сімвалы Сусветнага дня моладзі пабывалі ў Глыбокім |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
08.07.2014 10:33 |
У Беларусі працягваецца перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай “Salus Populi Romani”. 5 ліпеня пасля будслаўскіх урачыстасцяў крыж і абраз накіраваліся ў віцебскі катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, а 6 ліпеня прыбылі ў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім. Вернікі глыбоцкай парафіі з нецярпеннем чакалі прыбыцця крыжа і абраза. На сходах каля касцёла сімвалы Сусветнага дня моладзі сустракалі святары і мноства вернікаў. Малітоўнае чуванне трывала ўсю ноч. Адбыліся святыя Імшы, нешпары, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Ружанец, адарацыя крыжа, спевы, малітва Тэзэ і інш. (AG) Фота catholicnews.by
|