Сімвалы Сусветнага дня моладзі наведалі Браслаў |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
09.07.2014 10:04 |
7 ліпеня сімвалы Сусветага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”, якія з 28 чэрвеня здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі, - наведалі парафію ў Браславе. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які нечакана завітаў у сваю родную парафію. «Уявіце сабе, колькі людзей малілася перад гэтым крыжам! — сказаў іерарх на пачатку Імшы. — Сёння і мы ў нашай роднай парафіі вітаем гэты сімвал Мукі Пана. Вітаем таксама абраз Маці Божай тут, у касцёле, прысвечаным Марыі, і просім Яе аб апецы». (AG) Фота waladarka.by
|