У Оршы прайшлі рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
17.07.2014 11:27 |
Орша ў чарговы раз прывітала ўдзельнікаў рэкалекцый «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Падобныя рэкалекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год.
Рэкалекцыі маюць сваю сістэматычнасць і адбываюцца кожны квартал. Адметная рыса летняй сесіі рэкалекцый – дзесяцідзённая працягласць. У гэтыя дні рэкалекцыйны дом айцоў марыянаў у Оршы сабраў каля ста ўдзельнікаў рознага ўзросту і з розных мясцін Беларусі.
«Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» – гэта прадуманыя канферэнцыі, якія вядуць у глыбіню каталіцкай веры, супольная і індывідуальная малітва, праца ў групах, разважанне над Божым словам, медытацыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, супольнае перажыванне Эўхарыстыі, спантанная малітва праслаўлення. Рэкалекцыі даюць магчымасць грунтоўна аднавіць адносіны з Езусам.
Удзел у «Школе хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» можа прымаць кожны жадаючы, які дасягнуў 18 гадоў. А. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, AG
|
Фотарэпартаж |