Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафіяльную ўрачыстасць у гонар святой Ганны адзначылі ў Лучаі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.07.2014 11:27

26 ліпеня 2014 г. у Лучаі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар святой Ганны. Свята, прысвечанае ўспаміну маці Найсвяцейшай Панны Марыі, сабрала вернікаў на ўрачыстай Імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.

На свята былі запрошаны ксёндз дэкан Раман Мурзіч з Параф'янава, ксёндз прэлат Мечыслаў Янчышын, дэкан з Глыбокага, святары з суседніх парафій, Мінска, а таксама Славакіі. Асаблівае месца сярод запрошаных належала сакратару Апостальскай Нунцыятуры ў Казахстане капелану Яго Святасці кс. др. Аляксандру Рагіню, які паходзіць з лучайскай зямлі.

Перад літургіяй адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад бакавым алтаром святой Ганны. Мясцовая моладзь агучыла разважанні, прысвечаныя апякунцы свята. Адарацыйныя спевы чаргаваліся з разважаннямі пра пакліканне хрысціянскай маці, пра тое, як важна разумець, што дзіця з'яўляецца Божай уласнасцю. Таксама вернікі памаліліся Літаніяй да святой Ганны.

Маладая пара з Лучая ў нацыянальных касцюмах сустрэла біскупа Віцебскага хлебам-соллю, выказаўшы пажаданне, каб пастыр дыяцэзіі стаў яшчэ і братам для лучайскіх вернікаў. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі ва ўступным слове пажадаў, каб прысутныя адчувалі сябе так утульна, як быццам гасцяць у сваіх дзядуляў і бабуль.

Сакрамэнт канфірмацыі прынялі 27 вернікаў рознага ўзросту. У гамiлii біскуп Алег Буткевіч зазначыў, што да старэйшых, да бабуль і дзядуляў трэба ставіцца з павагай, бо менавіта яны не толькі далі нам жыццё, але і дзеляцца з намі досведам, якога не хапае маладому пакаленню. Старэйшыя людзі, па словах біскупа, баранілі веру, часам аж да праліцця крыві. Ардынарый звярнуў увагу і на тое, што неабходна ведаць свой радавод, каб "людзьмі звацца".

Падчас Імшы сталічны каталіцкі гурт "Laudans" праслаўляў Бога спевам у суправаджэнні двухсотгадовага аргана.

Заканчэннем Імшы стала працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля былі асвячаны два барэльефы, усталяваныя на ахвяраванні вернікаў, і фігура апостала Філіпа як дар-падзяка за аздараўленне на сродкі парафіянкі з Шаркаўшчыны.

Адбылася таксама канцэртная праграма. У яе межах прагучаў паланэз "Развітанне з Радзімай" Агінскага – нашчадка фундатараў касцёла, – які выканаў акардэаніст з гурта "Рэха" Віктар Паўлючэня. Выступілі і добра знаёмыя Лучаю выканаўцы: гурт "Рэха" з Мінска, дзіцячы калектыў "Маленькая фея" з Шаркаўшчыны, моладзь з лучайскай і варапаеўскай парафій, гурт "Laudans". Упершыню быў запрошаны гурт "Сейбіт". Запамінальным стала выступленне акардэаніста-віртуоза з Мінска Дзмітрыя Корсака. Адбылося фаер-шоў, а на заканчэнне - квяцісты феерверк.

Наступнае свята - для студэнтаў, школьнікаў і настаўнікаў перад пачаткам навучальнага года - плануецца ў Лучаі 24 жніўня падчас валанцёрскага лагеру, на які парафія запрашае ўсіх жадаючых.

Паводле luchai.by

(AG)

 

Больш фота на luchai.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў