Вырушыла пілігрымка з Друі ў Росіцу |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
30.07.2014 12:11 |
Раніцай 30 ліпеня 2014 г. з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі вырушыла ў Росіцу XV пілігрымка. Шлях з Друі ў Росіцу заўсёды своеасаблівы для ўдзельнікаў, бо ў 1942 годзе ім прайшлі росіцкія благаслаўлёныя, каб праз год прыняць пакутніцкую смерць, да канца служачы як душпастыры парафіянам спаленай вёскі.
Аб гэтым нагадаў пілігрымам пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, просячы іх маліцца за Друю, а таксама занесці ў Росіцу інтэнцыі парафіі, сярод якіх самай галоўнай з’яўляецца падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з часу нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча, які заставаўся верным Беларусі і Друі на працягу ўсяго свайго жыцця. Святкаванні юбілею з часу нараджэння славутага парафіяніна пройдуць у апошнюю нядзелю жніўня.
Пілігрымка з Друі сабрала ўсе пакаленні вернікаў пад апекай айца марыяніна Канстанціна Анашкі і ксяндза Валерыя Марціноўскага. У ёй прымаюць удзел таксама навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і сёстры эўхарысткі з Друі Наталля Арлянковіч і Лілія Дарожка. (AG)
|
Фотарэпартаж |