У парафіі Святога Духа ў Віцебску цэлебраваў прыміцыйную Імшу кс. Аляксей Ляшко |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.08.2014 16:06 |
3 жніўня 2014 г. у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася прыміцыйная Імша кс. Аляксея Ляшко, першага за многія дзесяцігоддзі святара з Віцебска. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксею Ляшко ўдзяліў 31 мая гг. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Святар нагадаў падчас Імшы пра тое, як калісьці збіраліся на катэхезу для моладзі, рыхтавалі і ўпрыгожвалі капліцу да святаў, працавалі на будаўніцтве святыні, а зараз, як адзначыў, ён вярнуўся ў родную парафію, каб сведчыць аб любові Бога да кожнага чалавека. (AG) Фота catholicnews.by
|