Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Езус - наш настаўнік: за вучняў і настаўнікаў маліліся ў Лучаі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.08.2014 12:26

Алена Клімза-Колтан распявадае пра ўрачыстую св. Імшу ў інтэнцыі навучэнцаў і настаўнікаў, якая напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў Лучайскай парафіі.

24 жніўня лучайская парафія сабрала вернікаў, каб памаліцца ў інтэнцыі тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае. Як сказаў пробашч парафіі Мікалай Ліпскі напачатку святой Імшы: «Усе мы – вучні Школы жыцця, а Езус – наш Настаўнік, таму сённяшняе свята датычыцца кожнага».

Святыня была літаральна перапоўнена дзецьмі школьнага ўзросту, студэнцкай моладзю і настаўнікамі. Усе яны сабраліся, каб папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год, які пачнецца праз тыдзень. Гледзячы на іх колькасць, здзіўляешся: адкуль у вёсцы, школа ў якой не працуе ўжо некалькі гадоў, столькі дзетак? Але ў Лучай прыбылі вернікі не толькі з іншых вёсак парафіі, але была арганізаваны адмысловыя групы з Пастаў, Варапаева, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых гарадоў. Слава пра Лучайскія святы ўжо разышлася па наваколлі, а зусім нядаўна прайшоў фэст святой Ганны, які і паспрыяў таму, што многія прыбылі, каб аднавіць ў памяці незабыўныя моманты свята. Прыязджаюць і падтрымаць свайго земляка— ксяндза Мікалая — вернікі з Шаркаўшчыны. Гэтым разам іх было каля пяці дзясяткаў!

З вялікім задавальненнем прысутныя слухалі нядзельнае казанне, якое прамовіў прэлат Павел Кнурэк з лынтупскай парафіі святога Андрэя Апостала. Святар разважаў над значэннем малітвы «Ойча наш». Спыняючыся над кожным радком малітвы, кс. Павел падрабязна раскрываў сэнс яе словаў. «Калі мы звяртаемся да Бога словамі “Ойча наш”, мы пацвярджаем, што з'яўляемся дзецьмі Божымі, таму Бог для нас павінен быць на першым месцы».

Асаблівай узнёсласці святу дадало гучанне аргана з 200-гадовай гісторыяй. Мясцовая моладзь спявала пад суправаджэнне «караля музычных інструментаў» — семінарыста Яўгена Хаданёнка з Шаркаўшчыны. Пробашч напрыканцы Імшы падзякаваў арганісту за цудоўнае ўпрыгожванне Літургіі, а вернікі аддзячылі апладысментамі.

На заканчэнне літургіі адбылося асвячэнне школьных прыладаў, пасля чаго кожны прысутны ў касцёле вучань, студэнт, настаўнік, выхавацель атрымаў з рук святара Божае бласлаўленне на новы навучальны год.

Канцэрт, які адбыўся пасля Імшы, часткова стаў паўторам папярэдняга канцэрта на свята св. Ганны. Вядучым праграмы быў госць свята: беларускі эстрадны артыст Нікіта Фаміных — сваімі творчымі бацькамі спявак лічыць народных артыстаў Беларусі Аляксандра Ціхановіча і Ядзвігу Паплаўскую (некалькі цудоўных песень з іх рэпертуару таксама прагучалі ў праграме).

Распачаўся канцэрт з «Лучайскага гімну» ў выкананні аўтара – барда Аляксея Жбанава. Артыст выканаў некалькі сваіх песен. Выступіў таксама гурт «Рэха» з салістам Андрусём Такіндангам.  Бард Раман Абрамчук і гурт «Гарадскі вал» упершыню падзяліўся сваёй творчасцю на лучайскай сцэне. А «залаты акардэон Беларусі» Дзмітрый Корсак, які пасля поспеху на мінулым фэсце, у чарговы раз прыехаў у Лучай, парадаваў публіку новымі творамі. А якім жа яскравым момантам стаў феерверк каля касцёла!

Свята да Дня ведаў атрымалася вельмі цёплым, радасным, ды і дождж  стаў божым бласлаўленнем для Лучая! І хоць сёлета гэта апошні летні фэст, застаецца спадзявацца, што і восенню Лучай парадуе нас зноў. 25 кастрычніка ў Лучаі адбудзецца парафіяльны адпуст у гонар святога Тадэвуша Апостала. Усіх, хто шукае дапамогі ў заступніка св. Тадэвуша Апостала, Лучай запрашае да ўдзелу ў фэсце.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў