Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У парафіі ў Мосары прайшлі ўрачыстасці 500-годдзя вёскі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.09.2014 12:02

30 жніўня 2014 г. вёска Мосар (Віцебская дыяцэзія) адзначыла 500-гадовы юбілей. У святкаванні прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Святкаванне пачалося сустрэчай ганаровых гасцей каля мясцовага касцёла святой Ганны. Пасля прывітальных словаў удзельнікі прайшлі да магілы ксяндза Юозаса Булькі, дзе ўшанавалі яго памяць. Дзякуючы працы гэтага святара Мосар стаў вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі, за два дзесяцігоддзі служэння кс. Юозаса Булькі касцёл і прылеглая тэрыторыя ператварыліся ў “райскі куток”, які назвалі беларускім Версалем.

Пасля ўскладання кветак да магілы святара адбылася Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй удзельнічалі святары з суседніх парафій, мясцовае кіраўніцтва, вернікі мосарскай парафіі, шматлікія госці свята.

“Касцёл – гэта месца, якое канцэнтруе ў сябе гісторыю гэтай зямлі, тыя 500 гадоў, якія прамільгнулі ў адзін момант, але пакінулі за сабой глыбокае сведчанне, і перадусім сведчанне ўзаемаадносінаў чалавека, свету і Бога”, – сказаў біскуп.

У гаміліі віцебскі ардынарый падкрэсліў ролю ксяндза Юозаса Булькі ў гісторыі Мосара, адзначыў, што дзякуючы яго служэнню з мясцовай парафіі выйшла шмат святароў.

Пасля Імшы быў асвячаны камень з памятным знакам у гонар 500-годдзя Мосара. У прамове перад асвячэннем біскуп Алег Буткевіч паразважаў пра камень як пра пра сімвал, адзначыўшы, між іншым, што “Святое Пісанне не аднойчы ўжывае гэты сімвал, каб паказаць моц і веліч Божых справаў, якія Бог здзяйсняе на зямлі”. Іерарх дадаў, што камень з’яўляецца таксама знакам вечнасці, і менавіта гэта падкрэсліваў Хрыстус, які, звяртаючыся да Пятра, сказаў: “Ты Пётр, скала, на якой я пабудую касцёл Мой”. Таму невыпадкова памятны знак усталяваны на камені, - гэта азначае, што гісторыя Мосара будзе працягвацца далей.

Затым ганаровыя госці пасадзілі за каменем алею. Першае дрэва ад дарогі было пасаджана старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Алегам Морхатам і біскупам Алегам Буткевічам.

Потым удзельнікі святкавання ўшанавалі памяць жыхароў Мосара і навакольных вёсак, якія загінулі падчас апошняй вайны. Пасля мітынгу ў будынку былой школы быў адкрыты сацыяльны аб’ект для адзінокіх састарэлых людзей.

Святкаванне ўключыла конкурсы, музычную частку і завяршылася святочным феерверкам.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў