Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Відзах рыхтуецца да юбілею святыні
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.09.2014 11:28

8 верасня ў многіх каталіцкіх парафіях Беларусі адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла – Нараджэння Маці Божай. Святкаванне ў парафіі ў Відзах (Віцебская дыяцэзія), якая праз месяц адзначыць 100-гадовы юбілей, стала асабліва насычаным: тут прайшлі 8-дзённыя парафіяльныя місіі, адбыўся канцэрт фальклорнага ансамблю і завяршылася спартыўная эстафета «100 кіламетраў добрых спраў».

Касцёл у Відзах вядомы многім беларусам, бо лічыцца другім па вышыні ў нашай краіне (вышыня вежаў 59 метраў). Святыня існавала ў мястэчку яшчэ з XV ст., але яе напаткаў трагічны лёс. Праўда, і новы касцёл, пабудаваны ў 1914 г., менш чым праз год у выніку падзей Першай сусветнай вайны зноў быў разбураны. Будучы прыстасаваным пад склад ільну, а пасля пад спартыўную залу, касцёл знішчаўся да 1989 г., пакуль не быў вернуты вернікам.   

У верасні 2000 г. пробашчам касцёла стаў ксёндз Альфрэд Пяхота MS. Дзякуючы намаганням святара і вернікаў адраджаецца не толькі святыня і навакольная тэрыторыя, але і сама парафія, якая жыве насычаным духоўна-культурным жыццём. У падрыхтоўцы да духоўнага перажывання 100-годдзя касцёла там прайшлі духоўныя місіі, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты. Праз малітву, навучанне і споведзь вернікі мелі магчымасць паразважаць над сваім жыццём, змяніць яго на лепшае. Святары заклікалі памятаць, што Бог любіць кожнага чалавека ў кожную хвіліну яго жыцця, не патрабуючы нічога ўзамен, але жадаючы, каб людзі рабілі адзін аднаго шчаслівымі праз выконванне сваіх абавязкаў бацькоў, дзяцей, працаўнікоў.

Ужо некалькі гадоў запар на парафіяльную ўрачыстасць у Відзах арганізуецца сапраўднае сямейнае свята з пачастункам ці абедам, спартыўнымі забавамі, канцэртам і бяспройгрышнай латарэяй. Сёлета сярод іншых былі разыграны галоўныя прызы — паездка ў Рым і веласіпед. Святкаванне завяршылася феерверкам.

30 жніўня ў Відзах стартавала эстафета «100 кіламетраў добрых спраў», прысвечаная юбілею мясцовага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Паны. У ёй удзельнічалі 40 чалавек, самаму малодшаму з якіх было 9, а старэйшаму 56 гадоў. Акцыя спалучалася з малітвай і добрымі справамі. На працягу 100-кіламетровай эстафеты вернікі спыняліся ў кожнай вёсцы на малітву. Благаславіў бегуноў у доўгую дарогу і асвяціў крыж, які па чарзе неслі ўсе ўдзельнікі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які таксама першы ўзначаліў калону.

Святкаванне юбілею касцёла адбудзецца 5 кастрычніка. Святая Імша з асвячэннем алтароў і ўдзяленнем сакрамэнту канфірмацыі распачнецца ў 13.00. Парафія шчыра запрашае ўсіх жадаючых.

Святлана Жылевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў