Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Дунілавічах адзначылі свята св. Міхала Арханёла
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.09.2014 23:56

28 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дунілавічах адзначалася свята яе апекуна св. Міхала Арханёла. Парафію наведаў з візітацыяй біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы іерарх удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

Раней біскуп Алег Буткевіч неаднойчы бываў у Дунілавічах, але ў якасці пастыра дыяцэзіі гэта быў першы яго візіт. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел айцец Сяргей Мацюшонак, афіцыял касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі, ксёндз Віктар Місевіч, ксёндз Яўген Міхайлаў і пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў.

У слове да прысутных віцебскі ардынарый звярнуў увагу на тое, для чаго ў сучасным свеце чалавеку патрэбна вера. Біскуп нагадаў, як перакладаецца са старагабрэйскай мовы імя Арханёла Міхала і якое значэнне гэта мае для хрысціян. Імя “Міхаэль” – “хто ж, як Бог” – гэта, па словах іерарха, “адказ на тыя шматлікія пытанні, якія ўзнікаюць у нас у жыцці, пытанні, дзе шукаць паратунку, як вызваліць сваё дзіця, сына, мужа ад бяды алкагалізму, як уратаваць сям’ю… як дапамагчы дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі”.

Біскуп паразважаў над тым, што дае сучаснаму чалавеку вера, для чаго ён прыходзіць у касцёл. “Адказ на гэтае пытанне сведчыць аб глыбіні маёй веры. Я прыходжу ў касцёл шукаць Бога дзеля мяне самога ці Ён з’яўляецца ў маім жыцці каштоўнасцю самой у сабе, нават тады, калі той Бог, як мне падаецца, не чуе маёй малітвы? – адзначыў віцебскі ардынарый. - А чаго мы просім у сваіх малітвах, з чым мы прыходзім у сваёй большасці да алтара? Ці не большасць нашых просьбаў – гэта матэрыяльныя праблемы? А Езус нам кажа, што ў першую чаргу шукайце Божага Валадарства. Бо шмат якія праблемы матэрыяльныя мы можам вырашыць і самі праз сваю працу”.

Як прыклад біскуп прывёў жыццё святога Францішка, магілу якога нядаўна наведаў. Шмат у чым, па словах іерарха, на гэтага святога падобны цяперашні Папа, які ўзяў сабе гэтае імя. Біскуп адзначыў, што сваю веру Папа Францішак паказвае якраз не на словах, а на справе, і гэта можа быць прыкладам для вернікаў.

Адметнасцю свята стала тое, што ў касцёле было шмат мужчын, як заўважыў біскуп Алег Буткевіч. Многія лічаць, адзначыў іерарх, што маліцца – гэта жаночая справа, але гэта не так: гэта ў першую чаргу справа мужчынская, і мужчынам не трэба саромецца хадзіць у касцёл - наогул, іх месца там у першых радах, бо мужчына – галава сям’і і ад яго прыкладу залежыць вера ў гэтай сям’і.

Пасля Імшы вернікі прайшлі ў працэсіі вакол касцёла. Былі праспяваны гімны “Цябе, Бога, праслаўляем” і “Магутны Божа”.

Далей святкаванне перайшло на прыкасцёльную тэрыторыю, дзе парафіяльны фэст ператварыўся ў свята вёскі Дунілавічы. Вернікі падрыхтавалі з гэтай нагоды канцэрт і пачастунак. Падчас канцэрту мясцовы краязнаўца Франц Хоміч распавёў прысутным пра гісторыю касцёла і парафіі ў Дунілавічах.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў