| Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў раённым шпіталі Шаркаўшчыны |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 14.10.2014 11:54 |
|
Як перадае словы віцебскага ардынарыя партал catholicnews.by, іерарх назваў шпіталь асаблівым месцам, бо «менавіта тут у цяжкія хвіліны свайго жыцця чалавек набліжаецца да Бога, разумеюючы сэнс Хрыстовых пакут». Пасля цырымоніі асвячэння старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Баговіч перадаў у падарунак біскупу адмысловы абраз, які віцебскі ардынарый пакінуў у дар новаасвечанай капліцы. Пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне кс. Кшыштаф Сілкоўскі SCJ у сваю чаргу запрасіў галоўнага ўрача шпіталя Станіслава Стому і ўвесь медыцынскі персанал на супольную малітву 18 кастрычніка, ва ўспамін святога Лукі Евангеліста (апекуна медыкаў). (IL) |


Асвячэнне шпітальнай капліцы адбылося праз два гады пасля адкрыцця шпіталя ў Шаркаўшчыне.
для друку