Калегія кансультантаў Віцебскай дыяцэзіі аднавіла працу ў абноўленым складзе |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
15.10.2014 11:18 |
У абноўленым складзе аднавіла сваю працу калегія кансультантаў, у якую ўвайшлі шэсць святароў: кс. прэлат Францішак Кісель, кс. прэлат Мечыслаў Янчышын, кс. прэлат Кшыштаф Мянкіна, кс. канонік Аляксандр Чайкоўскі, а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, канцлер кс. Адам Дынак. Экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі прызначаны кс. Павел Кнурэк. Таксама на тры гады былі працягнуты дэкрэты суддзям касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі — кс. Віктару Місевічу, кс. Алегу Півавару, кс. Валерыю Орсіку, кс. Віталю Гальцу, кс. Паўлу Самсонаву і кс. Мечыславу Янчышыну. На той жа тэрмін працягнулі дэкрэт кс. Ігнату Станюту, які выконваў абавязкі праматара справядлівасці і абаронцы сужэнскага вузла касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі. Сястру Ганну Дзятлік ASC вызвалілі з пасады натарыуса касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі. (IL) |
Фотарэпартаж |