Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Камаях узгадалі благаслаўлёнага Ежы Папялушку (абноўлена)
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.10.2014 17:32

19 кастрычніка вернікі камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам са сваім пробашчам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам сабраліся на супольную малітву ў адноўленой святыні.

У гэты ж дзень у парафіі ўзгадвалі бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушку, пакутніка за веру, чые рэліквіі ўжо два гады знаходзяцца ў камайскім касцёле. На 2014 год прыпадае 30-я гадавіна з моманту смерці благаслаўлёнага.

Рэстаўрацыя прэзбітэрыя ў касцёле працягвалася некалькі месяцаў. Адметна, што праца ішла дзякуючы дапамозе парафіян.

«Перад Імшой пробашч сказаў мне, што вернікі гэтай парафіі вельмі шчырыя, заўсёды адкрытыя на патрэбы Касцёла, — адзначыў на пачатку Імшы біскуп. — Ахвярнасць сведчыць аб веры гэтых парафіянаў, якія не абыякавыя да справы свайго асабістага збаўлення. Гэта знак нашага жадання вярнуцца да нашых каранёў, да Бога, жаданне будаваць сваё жыццё на тым фундаменце, якім з’яўляецца Езус Хрыстус».

Падчас Імшы іерарх асвяціў адноўлены прэзбітэрый святыні.

У сваю чаргу пробашч парафіі ксёндз Яцэк Хутман распавёў, як у парафіі быў знойдзены стары фотаздымак прэзбітэрыя і на яго аснове былі адноўлены малюнкі ў касцёле. Пры гэтым былі захаваныя два фрагменты старых фрэсак.



Звяртаючыся да Евангелля, у якім ішла гаворка аб пытанні фарысеяў да Езуса, ці належыць плаціць падаткі, іерарх сказаў: «Аддаць Богу тое, што Яму належыць — значыць аддаць Яму нашае жыццё. А ў жыцці часта здараецца так, што мы шкадуем не толькі свайго жыцця, але і часу».

Іерарх звярнуў увагу на тое, што часта чалавек нават на Імшу ў нядзелю не прыходзіць, шкадуючы для Бога адну гадзіну.

Звяртаючыся да асобы бласлаўлёнага ксяндза Папялушкі, біскуп адзначыў, што «гэты святар меў адвагу аддаць сваё жыцце», і, звяртаючыся да вернікаў, заклікаў: «Няхай гэты прыклад дапаможа нам, калі мы стаім перад выбарам, каб гэты выбар дапамог нам зрабіць правільны крок, перамагчы ўласныя слабасці, уласныя перашкоды, якія мы часта самі сабе ствараем».

Добрай традыцыяй у парафіі стала ўдзяленне сакрамэнту хросту ва ўспамін бл. Ежы Папялушкі, рэліквіі якога знаходзяцца ў парафіяльнай святыні. Гэтым разам сакрамэнт хросту быў удзелены Таццяне-Кацярыне, бацька якой шмат у чым дапамагаў пры аднаўленні прэзбітэрыя.

Напрыканцы Імшы вернікі разам са святарамі маліліся літаніяй да благаслаўлёнага,  а затым мелі магчымасць ушанаваць яго рэліквіі.
   
Ксёндз Ежы

Дэвізам  жыцця і дзейнасці благаслаўлёнага было «Перамагай зло дабром». Аб гэтым ён не толькі няспынна казаў, але перадусім сведчыў сваім жыццём, даючы прыклад любові да бліжняга, а нават, што для многіх было асабліва цяжка ў гады жыцця благаслаўлёнага святара – прыклад любові да ворагаў.

У вігілію Божага Нараджэння 1981 г., у час ваеннага становішча, падчас святкавання святар нечакана для прысутных ўзяў аплаткі і выйшаў з плябаніі,  накіроўваючыся да вайсковых пастоў. Падышоўшы да вайскоўцаў, ён пачаў раздаваць ім аплаткі. Хтосьці, бачачы святара, адварочваўся, але былі і тыя, хто з удзячнасцю прымаў аплаткі, радуючыся, што ў гэтую ноч хтосьці да іх прыйшоў.

Гэтаксама святар неаднойчы прыносіў цёплую ежу — каву ці бульён — вайскоўцам, якія пільнавалі яго пад плябаніяй.

Сваіх вернікаў благаслаўлёны святар таксама вучыў, што змагацца трэба са злом, але не з яго ахвярамі.

Многія ўзгадваюць, як благаслаўлёны раздаваў патрабуючым і абутак, і адзенне, а сам хадзіў у старых, страшна зношаных ботах і такім жа старым швэдары.  

На прыміцыйным абразку благаслаўлёнага выдрукаваны дэвіз яго паклікання: «Пасылае мяне Бог, каб я абвяшчаў Евангелле і лячыў раны збалелых сэрцаў». Гэтаму дэвізу кс. Ежы Папялушка быў верны да канца свайго жыцця.

Кацярына Лаўрыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў