Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Глыбокім прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
26.11.2014 16:14 |
25 лістапада ў Глыбокім прайшла пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Падчас сустрэчы былі агучаны чарговыя персанальныя змены і намінацыі, якія адбыліся ў дыяцэзіі. - Кс. Вячаслаў Барок прызначаны членам святарскай рады дыяцэзіі
- Кс. Віктар Місевіч з 25 кастрычніка прызначаны членам святарскай рады дыяцэзіі
- Кс. Віталь Галец з 30 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Св. Казіміра ў Лепелі
- Кс. Ежы Вільк з 5 лістапада прызначаны вікарыем парафіі Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах з абавязкам душпастырскай апекі ў мясцовым шпіталі.
Наступная душпастырская сустрэча — аплатковая — пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі 16 снежня ў Наваполацку. (JLS)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.