Гурт «Laudans» выступіў на «Андрэйках» у Навасёлках |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
03.12.2014 11:20 |
«Андрэйкі» ў невялікай капліцы ў Навасёлках, якія належаць да лучайскай парафіі Св. Юды Тадэвуша, сабралі не толькі мясцовую моладзь, але і гасцей з Варапаева, Канстанцінава, Паставаў, Глыбокага і Шаркаўшчыны. Мерапрыемства пачалося з канферэнцыі, падчас якой прысутныя разважалі на тэму духоўнасці. Затым адбылася святая Імша, якой папярэднічала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. На працягу вечара гучала шмат спеваў, у якіх вернікі праслаўлялі Бога. Выступіў таксама хрысціянскі гурт «Laudans» з Мінска. Назва гурта ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «Той, хто славіць». Удзельнікі калектыву выканалі некалькі песень у стылі рок і блюз, а потым прэзентавалі свой дыск. Напрыканцы былі арганізаваны пачастунак і дыскатэка. Таццяна Смоткіна, паводле luchai.by |
Фотарэпартаж |