Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У віцебскай парафіі Святой Барбары прайшлі Мікалайкі |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 09.12.2014 11:46 |
7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.Айцец Павел Мажэйка, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, што адзначалася 6 снежня. Падчас сустрэчы малодшыя вернікі маглі даведацца пра тое, кім з’яўляецца постаць гэтага святога ў Каталіцкім Касцёле, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне, дэманструючы набытыя на катэхезах веды. Потым адбылося частаванне салодкiмі падарункамі. Усе малодшыя парафiяне былi вельмi задаволены i запрашалi святого Мiкалая наведвацца часцей. Сяргей Пятроўскi |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.
для друку