Інтэрнэт-старонка газеты «Каталіцкі Веснік» абнавіла дызайн |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
10.12.2014 10:48 |
З 6 снежня ў абноўленым фармаце запрацавала інтэрнэт-старонка каталіцкай газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік».
Як адзначае галоўны рэдактар выдання кс. Віктар Місевіч, папярэдняя версія сайта была пашкоджана інтэрнэт-зламыснікамі, што прымусіла рэдакцыю запусціць сайт нанова — па тым жа дамене, але з новым дызайнам. 
«Дзякуючы вашым малітвам і добраму слову, рэдакцыя робіць сваю працу ад усёй душы і з вялікім аптымізмам. І гэтая праца ўжо перастае быць проста працай, а становіцца служэннем і пакліканнем, — адзначае святар. — Адзіная мэта, дзеля якой існуе медыяпраект “Каталіцкі Веснік” — гэта абвяшчэнне Евангелля беларусам і не толькі. Хачу выказаць усім нашым чытачам шчырую ўдзячнасць за падтрымку».
Галоўны рэдактар дадае, што ў новым дызайне рэдакцыя інтэрнэт-старонкі будзе
працаваць у развіцці аўдыёвізуальнага напрамку сайта. Інтэрфейс старонкі
папоўніўся таксама раздзеламі «Рэпартаж» і «Навіны ў фотаздымках».
Старонка адаптавана цяпер і пад смартфоны.
(JLS)
|