У Віцебскай дыяцэзіі перад Божым Нараджэннем распачаўся фестываль «Дні хрысціянскай культуры» |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.12.2014 12:26 |
Настаўнікі і вучні падрыхтавалі святочную імпрэзу: чыталі вершы, настаўніца Людміла Богадухава выканала песню «Ноч на Ражство», настаўніца Людміла Швед правяла віктарыну-гульню з пытаннямі аб традыцыях святкавання Божага Нараджэння. Наведаў выставу і паўдзельнічаў у святочнай імпрэзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх распавёў дзецям аб сэнсе Божага Нараджэння для кожнага чалавека, аб веры ў жыцці і творчасці. Віцебскі ардынарый высока ацаніў працы маленькіх творцаў і ўзнагародзіў іх дыпломамі, а затым запрасіў усіх за салодкі стол.
Традыцыйна ў фестывалі бярэ ўдзел клуб фларыстаў «Анюта», ад імя якога сабраных павіншавалі са святамі Святлана Жылінская і Людміла Голубева. Навучэнцы студыі «Фларыяль» (кіраўнік Наталля Варабчук) прадставілі прысутным дэфіле. Для дзяцей, якія вучацца ў школах, пабудаваных побач з касцёлам, стала добрай традыцыяй святкаваць Божае Нараджэнне разам з сям’ёй і сваімі настаўнікамі ў святыні. Людміла Ярмолава |
Фотарэпартаж |